231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» далучылася да акцыі "Эстафета дабрыні", якая прысвечана да Мінжнароднага дня інвалідаў. Падчас наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ім уручалася паштоўка «Дзень добры вашаму дому" з пажаданнем здароўя і радасці.Акцыя Эстафета

 

Да Міжнароднага дня інвалідаў філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прыняў ўдзел у акцыі “Эстафета дабрыні”. У рамках акцыі бібліятэкары наведалі чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі. Пажадалі ім здароўя, дабрабыту і бадзёрага настрою. Бібліятэкары прапанавалі кнігі на розную тэматыку і перыядычныя выданні. Шчырая падзяка і цёплы прыём сталі для бібліятэкараў лепшай узнагародай за праведзеную працу.Акцыя Эстафета дабрыні
 

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “Я выбіраю жыццё”. Прымеркавана яна была да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД. Яе мэтай было – прыцягнуць увагу моладзі і падлеткаў да праблемы ВІЧ/СНІД. Вучні старэйшых класаў змаглі пазнаёміцца з інфармацыяй на тэму прафілактыкі ВІЧ – інфекцыі, пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення хваробы, даведацца, якая эпідсітуацыя на дадзены момант у Беларусі. Бібліятэкар звярнула ўвагу на меры прафілактыкі і ахову здароўя. Прызвала моладзь клапаціцца аб сваім здароўі, весці здаровы лад жыцця.Я выбіраю жыццё

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэта дата штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць аб гэтай пакуль што невылечнай хваробе, але і быць памяркоўнымі да тых, хто ўжо з'яўляецца пераносчыкам гэтага захворвання. Філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” падрыхтаваў інфармацыйны ролік “СНІД без міфаў і ілюзій” для вучняў сярэдніх класаў. Праглядзеўшы ролік вучні прышлі да высновы, што павінен для сябе зразумець кожны чалавек, які жыве на планеце - што прафілактыка гэта вельмі важна ў барацьбе за здароўе.СНІД без міфаў
 

Каб звярнуць увагу да літаратуры пра малую радзіму, натхніць чытачоў на захапляючыя вандроўкі па Беларусі, бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” арганізавалі кніжнае турнэ “Турыстычныя мясціны Беларусі”. На кніжнай выставе, якая дзейнічала на працягу месяца, была прадстаўлена літаратура, якая змагла зацікавіць і падштурхнуць чытачоў да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства, паказаць прыгажосць беларускіх архітэктурных помнікаў, краявідаў, распавясці мноства малавядомых звестак аб роднай зямлі.Турыстычныя мясціны Беларусі
 

З 23 па 28 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Беларускі пісьменнік і паэт, драматург і сцэнарыст, публіцыст і эсэіст, крытык і перакладчык. Яго творы карысталіся і карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю. Яго кнігі перакладзены на дзясяткі моў свету, а сам ён і па сенняшні дзень з'яўляецца адным з самых чытаемых беларускіх аўтараў. Што ні твор таленавітага майстра, то сапраўдны экскурс у нацыянальную гісторыю. “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, “Сівая легенда” і іншыя. Караткевіч хацеў паказаць беларусам, што і ў нас ёсць свая гісторыя, якую мы павінны ведаць і якой павінны ганарыцца.Пісьменнік на ўсе часы
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.