231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня, работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі кніжна-інфармацыйную выставу “Мір. Прагрэс. Правы чалавека” і правялі прававую бліц-інфарміну “10 снежня – Дзень правоў чалавека”. Бібліятэкар праінфарміравала прысутных аб тэме Дня 2020 года: болей эфектыўнае аднаўленне пры запеспячэнні аховы правоў чалавека. Гэта тэма звязана з пандэміяй COVID-19 і арыентавана на неабходнасць болей эфектыўнага аднаўлення за кошт забеспячэння цэнтральнай ролі правоў чалавека ў мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца ў гэтай галіне. У 2020 годзе таксама споўнілася 70 гадоў Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, дзякуючы якой у Еўропе дзейнічае самая моцная ў свеце сістэма міжнароднай аховы правоў чалавека, якой могуць ганарыцца ўсе еўрапейцы.Правы чалавека
 

З 7 па 9 снежня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала тэматычная паліца “Па гэтых законах табе жыць”, якая была прысвечана Дню правоў чалавека. На экспазіцыі прадстаўлена каля 35 выданняў на рускай і беларускай мовах (дакументы міжнародных арганізацый, тэарэтычная і метадычная літаратура).Па гэтых законах табе жыць

Старт предновогодней эстафете был дан сегодня на Ратушной площади Большой Берестовицы. В 17.30 здесь началось праздничное мероприятие, посвященное зажжению огней на главной елке района.

IMG_0642.jpg

Главными гостями и действующими лицами праздничного мероприятия были дети. Они с удовольствием фотографировались с традиционными сказочными персонажами – ростовыми куклами Белкой и Медведем, водили с ними хороводы.

IMG_0432.jpg

26 лістапада адбыўся атэстацыйны агляд народных і ўзорных калектываў Бераставіцкага раёна.
Згодна з Палажэннем аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь падобныя атэстацыі праводзяцца кожныя тры гады. Калектывы, якія маюць званні народных і ўзорных, павінны весці пастаянную творчую дзейнасць, прымаць актыўны ўдзел у культурным жыцці свайго рэгіёна, выступаць з канцэртнымі праграмамі на раённых і абласных пляцоўках, валодаць самабытнасцю, арыгінальнасцю, выконваць і папулярызаваць творы айчыннага і сусветнага мастацтва на высокім узроўні выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры.
Да абароны званняў калектывы падрыхтавалі свайго роду прэзентацыі, куды ў абавязковым парадку была ўключана інфармацыя аб творчай дзейнасці за апошнія тры гады, звесткі пра спецыялістаў і ўдзельнікаў, копіі артыкулаў у СМІ, дыпломаў конкурсаў і фестываляў, фота- і відэаматэрыялы.
Атэстацыйная камісія ў складзе спецыялістаў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці пазнаёмілася з пастаноўкамі народных тэатраў “Магія гульні” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і “Вяскоўцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы, а таксама выстаўкай-прэзентацыяй народнага аматарскага аб’яднання мадэлістаў “ВІНТ”.
П’еса “Пан Твардоўскі” Сяргея Кавалёва ў выкананні бераставіцкіх акцёраў пад кіраўніцтвам Марыны Хамяні сёлета ўбачыла свет у онлайн-фармаце. Спектакль можна ўбачыць на афіцыйным YouTube-канале Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Менавіта гэты відэазапіс і ацэньвалі члены камісіі. П’еса “Пан Твардоўскі” – цікавая. У ёй прысутнічае і захапляльны змест, і пранікнёная ігра акцёраў, якімі выступілі Дзмітрый Бозыр, Вольга Качыашвілі, Марына Хамяня, Іван Міцкевіч, Яўген Грыцко і Алена Бурая.

1.jpg

У аг. Масаляны  адбылося святочнае адкрыццё Навагодняй елкі. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” падрыхтавала выставу – настрой “Навагодні кніжны карнавал”. Дзеці  пазнаёміцца з прыгожымі кнігамі аб зіме і Новым годзе. Выстава будзе дзейнічаць на працягу месяца.Навагодні кніжны карнавал

На сёння такая хвароба, як СНІД, вядома ў кожным кутку нашага зямнога шара. Яе справядліва называюць буйнамаштабнай эпідэміяй, чумой 20-га і 21-га стагоддзя. Каб данесці дакладную інфармацыю пра гэту хваробу, як яна перадаецца, метадах абследавання, магчымасцях пазбегнуць інфіцыравання і метадах прафілактыкі яе распаўсюджвання. На працягу тыдня да ўвагі чытачоў філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” дзёйнічала тэматычная паліца “СНІД – што ты ведаеш пра гэта”.што ты ведаеш пра гэта
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.