231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Да 25-годдзя яднання народаў Беларусі і Расіі, у філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла дыялогавая пляцоўка “На шляху яднання”. Эпіграфам да мерапрыемства стаў выраз: “Адна ў нас калыска – зялёны край, славянская зямля”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел моладзь і члены БРСМ РСУП “Алекшыцы”, а таксама намеснік дырэктара па ідэялагічнай рабоце Алеся Капіца і старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Галавач. Прысутныя даведаліся пра  гісторыю яднання нашых братэрскіх народаў: агульная гісторыя, агульныя трагедыі і агульныя перамогі.На шляху яднання
 

З 29.03 па 3.04 у філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" праходзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Тыдзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Юныя аматары чытання атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў разнастайных інтэрактыўных гульнях і чытанні ўслых любімых дзіцячых кніг. Дзеці і падлеткі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Таксама на працягу Тыдня дзеці знаёміліся з кніжнай выставай “З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры”, на якой былі прадстаўлены кнігі любімых пісьменнікаў . На выставе дзеці маглі выбраць кнігу для душы.

Выстава знаёмства бібліяграфічны агляд літаратуры З дзіцячых гадоў і назаўжды кнігі лепшыя сябры

 

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала інфармацыйная паліца “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”.  Работнікі бібліятэкі распавялі аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях дзвюх краін, а з агляду перыядычных выданняў наведвальнікі маглі даведацца аб сумесных дасягненнях у вобласці медыцыны, эканомікі і культуры.
Інфармацыйная паліца Беларусь і Расія агульная гісторыя агульны лёс
 
 

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў “Казачны чэмпіянат”. Юныя чытачы бібліятэкі і выхаванцы дзіцячага садка «Церамок» прымалі самы актыўны ўдзел, на працягу ўсяго мерапрыемства збіралі казачныя пазлы, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні. Задорна і весела адказвалі на пытанні літаратурнай гульні “Даскажы слова”, “Назаві казку і героя казкі”, “Дапоўні імя”. Тут удзельнікі спаборнічалі ў галіне самага прыгожага і чароўнага літаратурнага жанра – у веданні казак.

Казачны чэмпіянат да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

 
 

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі на абанеменце раённай бібліятэкі аформлена інфармацыйная выстава "2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі“. Бібліятэкар інфарміравала чытачоў аб этапах развіцця міждзяржаўных адносін дзвюх шматнацыянальных дзяржаў, аб культурных традыцыях, якія заўсёды спрыялі развіццю сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй. Прысутныя пазнаёміліся з матэрыяламі, прадстаўленымі на выставе.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

 

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая гульня - падарожжа “Маленькім беларусам пра любую Беларусь”.  Разам з чароўнай Феяй дзеці адправіліся у краязнаўчае падарожжа па Беларусі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. З расказа бібліятэкара прысутныя даведаліся хто такія: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Янка Купала і Якуб Колас.
Маленькім беларусам пра любую Беларусь
 
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.