231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Братэрства народаў: Беларусь і Расія” з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення міралюбнасці, прыняцця і разумення іншых людзей, уменні пазітыўна з імі ўзаемадзейнічаць, павагі і прызнання да сябе і да людзей, да іх культуры; выявіць агульнае ў гісторыі і культуры Расіі і Беларусі. Жадаючыя змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай да Году народнага адзінства “Беларусь і Расія – краіны сяброўства”.

Братэрства народаў Беларусь і Расія

 

Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” далучылася да Міжнароднай акцыі "Час Зямлі". Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве эканоміі і беражлівасці. Бібліятэкар прапанавала наведвальнікам бібліятэкі і жыхарам аг. Пагранічны прыняць удзел у акцыі і адключыць святло і электрычныя прыборы 27 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30.

Час Зямлі

 

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў Дзень казкі «Жыла была казка». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй рускіх народных казак, адказвалі на пытанні віктарыны. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі добрае веданне казак, а гэта кажа аб тым, што яны ўсе чытаюць і любяць казкі!
 Жыла была казка

У рамках Міжнароднай акцыі “Час Зямлі” філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правяла экалагічную акцыю “Час Зямлі” у Беларусі: плюс адзін час у карысць планеты”. Бібліятэкары раздавалі памяткі і інфармацыйныя буклеты, распавядаючы, што гэта акцыя, якая праводзіцца кожную апошнюю суботу сакавіка і заклікае насельніцтва планеты да неабходнасці прыняцця мер па захаванню прыроды Зямлі. Кожны чалавек можа ўнесці свой уклад у барацьбу з змяненнем клімату і распачаць крокі па скарачэнні выкідаў парніковых газаў – галоўнай прычыны змены клімату. WWF спадзяецца, што дзякуючы гэтай акцыі людзі ўсведамляюць сувязь паміж змяненнем клімату і марнатраўным спажываннем электраэнергіі і пачнуць больш адказна ставіцца да расходу гэтага рэсурса. Час Зямлі павінен стаць стымулам эканоміць энергію кожны дзень!

Бібліятэкар філіяла «Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла інфармацыйную акцыю  «Час Зямлі», якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх удзельнікаў з усяго свету ў 20.30 выключыць святло і другія электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты і прызыву да асцярожнага стаўлення да рэсурсаў Зямлі.

Зямлі

 

Бераставіцкая раённая бібліятэка далучылася да Міжнароднай акцыі "Час Зямлі".  Міжнародная акцыя заклікае ўсіх выключыць святло і  электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. З года ў год акцыя дазваляе прыцягнуць увагу да патрэбы адказнага стаўлення да прыроды, дае штуршок да абмеркавання шляхоў, што дазваляюць зберагчы рэсурсы нашай краіны і планеты ў цэлым.
 Энэргію зберагу
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.