231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" прайшла  экалагічная гадзіна "Час Зямлі - твой час. Адключайся!". Дзеці даведаліся аб Міжнароднай акцыі "Час Зямлі", папоўнілі свае веды аб беражлівых адносінах да святла, вады. Асабліва спадабалася юным чытачам прапанова  правесці гадзіну без святла і гаджэтаў у гутарках з бацькамі.
Адключайся
 

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”  далучылася да Міжнароднай акцыі "Час Зямлі". Акцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытання энергазберажэння і экалогіі, павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве эканоміі і беражлівасці. Бібліятэкар прапанавала жыхарам аг. Масаляны прыняць удзел у акцыі і адключыць святло і электрычныя прыборы 27 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30.
Час

У філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" адбыўся бліцтурнір "Да якой казкі гэтыя падказкі". Каманды юных знатакоў  паказалі выдатнае веданне казак, здольнасць разважаць. Дзеці адгадвалі героя казкі па апісанню, па некалькіх радках. Было весела і цікава. І, як заўседы - перамагло сяброўства.
Да якой казкі гэтыя падказкі

Да Сусветнага дня водных рэсурсаў у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экалагічная віктарына-падарожжа “H2O ў аснове ўсяго!”. Наведвальнікі змаглі здзейсніць падарожжа па краіне яе вялікасці Вады, даведаліся пра ваду як крыніцу ўсяго жывога, аб цікавых і дзіўных фактах звязаных з вадой, пра значэнне вады ў жыцці чалавека. Навучэнцы даведаліся, якая вада “жывая”, а якая “мёртвая”, аб важнай уласцівасці вады запамінаць інфармацыю, а таксама многае іншае. У ходзе мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, прымаўкі аб вадзе, адказвалі на пытанні віктарыны. На прыканцы мерапрыемства праглядзелі мультфільм “Беражыце воду”.H2O ў аснове ўсяго

22 сакавіка спаўняецца 78 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў Хатыні. Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. Жудасныя падзеі гэтай вясны да гэтага часу болем адгукаюцца ў сэрцах беларусаў.Да Дня памяці ахвяр вёскі Хатынь на абанеменце  раённай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Гучаць Званы Хатыні” і праведзены агляд літаратуры.Навучэнцы Вялікабераставіцкай сярэдняй  школы былі запрошаны на мерапрыемства - час памяці “Хатынь”. Яны  даведаліся пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і той жудаснай трагедыі, якая спасцігла жыхароў вёскі. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто выжыў у гэтай страшнай трагедыі.Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.

Гучаць Званы Хатыні

“Блакітны скарб Беларусі” - пад такой назвай праходзіць ў раённай бібліятэцы кніжная выстава, прысвечаная Сусветнаму дню вады. Бібліятэкары правялі агляд літаратуры па дадзенай тэме. Звярнулі ўвагу чытачоў на пытанне беражлівых адносін да водных багаццяў краіны і аховы водных  рэсурсаў.

 Блакітны скарб Беларусі
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.