231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Вечар-рэквіем "Пазабыць такое немагчыма, таму што забыць нельга" прайшоў у філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка". Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам мерапрыемства пра вялікую трагедыю Хатыні, якая на вякі захоўваецца ў народнай памяці і ў сэрцах кожнага новага пакалення аддаецца не меншым болем, чым у сэрцах тых, хто быў сведкам страшных падзей. 

Пазабыць такое немагчыма таму што забыць нельга

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Дня памяці Хатынскай трагедыі прайшоў прагляд і абмеркаванне відэафільма «Попел Хатыні». Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў гісторыя невялікай беларускай вёсачкі з’яўляецца сімвалам жорсткасці і нялюдскасці. Нашаму падрастаючаму пакаленню невядомы  тыя страты, якія панесла чалавецтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І каб зразумець спадчыну, што дасталася нам ад дзядоў, а тым больш зберагчы тое, што ёсць – трэба ведаць гісторыю свайго края, асабліва спыняючыся на трагічных момантах, каб не дапусціць паўтарэння гэтага зноў. Бібліятэкар расказала пра трагічны лёс вёскі Хатынь, пра людзей, якіх бязлітасна спалілі ў агні. У ходзе віртуальнага падарожжа дзеці мелі магчымасць уявіць сабе, як выглядае мемарыяльны комплекс.

Попел Хатыні

 

У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны круіз "Цуды на кніжных старонках». Прысутныя адправіліся ў цікавы літаратурны круіз па казачнай краіне Карнея Чукоўскага, у якім сустрэліся з яе жыхарамі - героямі казак, вершаў і загадак. Трэба адзначыць , што ўсе дзеці праявілі свае веды і фантазію ў вясёлых віктарынах па казках пісьменніка.
Цуды на кніжных старонках

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваня сельская бібліятэка” арганізавала прагляд  відэафільма “Хатынь. Трагедыя беларускага народа”. Назва беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Стваральнікі фільма заклікаюць схіліць галовы перад светлай памяццю ахвяр вайны – дарослых і дзяцей.

Хатынь. Трагедыя беларускага народа

 

Да Міжнародага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка правяла для дзяцей мясцовай школы размову – разважанне “Наркотыкі і дзеці”. На мерапрыемстве абмяркоўвалі праблему наркаманіі, разважалі над яе прычынамі і наступствамі.

Наркотыкі і дзеці

 

22 сакавіка ў Беларусі ўспамінаюць журботную дату. 78 гадоў таму разам з усімі жыхарамі фашысты спалілі вёску Хатынь. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў. Праз 26 гадоў на месцы трагедыі адкрылі мемарыял, які стаў сімвалам памяці мірных ахвяр усіх так званых «вогненных вёсак». Тут створаны адзіныя ў свеце могілкі, на якіх сімвалічна пахавалі 186 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні. Не абмінула гэтая навала і Бераставіцкі раён. У гады вайны фашыстамі была спалена вёска Верхаўляны. У вёсцы Верхаўляны прайшоў мітынг-рэквіем “Трагедыя спаленай вёскі”.
 Трагедыя спаленай вёскі
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.