231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» на чарговай сустрэчы аматарскага аб'яднання «Чамучкі» правяла экалагічнае падарожжа «Беларускія балоты - багацце нашай краіны", прысвечанае Сусветнаму дню водна-балотных абшараў. Падчас падарожжа дзеці даведаліся, што такое балота і чаму для прыроды яны так неабходны, што там расце і хто жыве на балотах.Беларускія балоты
 

На працягу месяца ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава з бібліяграфічным аглядам новых паступленняў кніг “Увага! Новыя кнігі”. Чытачы змаглі пазнаёміцца з цікавымі і маляўнічымі навінкамі мастацкай літаратуры.Увага
 

Галоўная задача бібліятэк складаецца ў тым, каб творы беларускіх пісьменнікаў, як сучасных, так і тых, хто займаўся літаратурнай дзейнасцю ў мінулых стагоддзях, не былі забыты.У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу года будзе дзейнічаць кніжная палічка “Кнігі-юбіляры беларускага пісьменства 2021 года”. Мастацкія творы прадстаўленыя чытачам аб людскіх лёсах, аб працаўніках сельскай гаспадаркі, аб жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, здольныя закрануць душу кожнага чалавека. Класіка ніколі не страціць сваёй актуальнасці, а будзе перадавацца ад аднаго пакалення да іншага.Кнігі юбіляры беларускага

Да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана інфармацыйная паліца “Здаровая будучыня – у тваіх руках”. Бібліятэкар расказала пра каштоўнасць здароўя, пра неабходнасць берагчы яго з маладосці. Таксама адбылася размова аб фактарах, якія ўплываюць на здароўе чалавека, аб правілах здаровага ладу жыцця, пра спосабы захавання і ўмацавання здароўя. Разам з класным кіраўніком Сіцько Наталляй Уладзіміраўнай дзеці прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні асацыяльных з'яў, якія ўзнікаюць у падлеткавым асяроддзі, такіх як курэнне, алкагольныя кактэйлі, сінтэтычныя наркотыкі, залежнасць ад сацыяльных сетак, і прапаноўвалі шляхі іх вырашэння.Здаровая будучыня
 

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для вучняў сярэдняй школы літаратурную экспрэс-хвіліну “ Іван Шамякін. Жыццёвы і творчы шлях”. Бібліятэкар прадставіла дзецям кніжную выставу  “Я любіў людзей, верыў ім, славіў іх…”, якая працуе на абанеменце раённай бібліятэкі і прысвечана юбіленай даце творцы, а таксама пазнаёміла з цікавымі старонкамі біяграфіі пісьменніка. Вучняў зацікавілі найноўшыя выданні аб жыцці і творчасці І.П. Шамякіна. Супрацоўнік бібліятэкі праінфарміравала дзяцей аб тым, што больш падрабязней пазнаёміцца з біяграфіяй І.П. Шамякіна можна на сайце бібліятэкі, паглядзеўшы онлайн-прэзентацыю, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі.Жыццёвы і творчы шлях
 

В тёплой и дружеской атмосфере 28  января  в филиале по КДД аг. Макаровцы состоялась творческая встреча по изготовлению игрушек из фетра " Беларускія ўзоры Макараўскай зямлі". Приятно было видеть лица взрослых людей, занятых увлекательной деятельностью. Совместно с работниками филиала были изготовлены креативные брошки из фетра.

 IMG ee53f5867551c6ac0daadb75b0199f56 V  IMG 934dc90b27619501b164139243e5cd25 V
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.